Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каб мова беларуская гучала

Дата: 29 июня 2018 в 14:37, Обновлено 29 июня 2018 в 16:26
1 320 просмотров

“Каб мова беларуская гучала”-менавіта пад такім дэвізам 29 чэрвеня прайшоў Дзень беларускай мовы ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 6 г.Смаргоні”. У межах беларускамоўнага дня для выхаванцаў педагогамі былі падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў.

“Каб мова беларуская гучала”-менавіта пад такім дэвізам прайшоў Дзень беларускай мовы ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 6 г.Смаргоні”. У межах беларускамоўнага дня для выхаванцаў педагогамі былі падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў. Прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, да якой далучыліся бацькі дзяцей. Музычнымі кіраўнікамі была распрацавана гульня-падарожжа “Беларусь мая сінявокая”, удзел у якой з задавальненнем прынялі выхаванцы сярэдняга і старэйшага ўзросту. На тэрыторыі дзіцячага сада была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў на беларускую тэматыку. На працягу ўсяго Дня ва ўстанове гучалі беларускія народныя песні, сучасная папулярная музыка, якая выклікала ў дзяцей станоўчыя эмоцыі, стварала добры настрой. Усюды панавалі дзіцячы смех, шум і весялосць. Усе былі шчаслівыя, а шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей - лепшая ўзнагарода для педагогаў.

Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўлення ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы. Пры дапамозе беларускіх персанажаў выхавацелі на працягу дня стваралі камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу дня.

Правядзенне Дней роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.